Вызначаны лепшыя жывёлаводы

Акцыя «Наш жывёлавод» крочыць па раёне ад фермы да фермы, услаўляючы працу самых старанных даглядчыкаў і аператараў машыннага даення.

Акцыя «Наш жывёлавод» крочыць па раёне ад фермы да фермы, услаўляючы працу самых старанных даглядчыкаў і аператараў машыннага даення.

У снежні мінулага года за лепшыя паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі райкам прафсаюза работнікаў АПК заахвоціў першых перадавікоў вытворчасці падпіскай на раённае, абласное і рэспубліканскія выданні. А гэтымі днямі старшыня прафкама Анжаліка Краўчанка наведалася да працаўнікоў вёскі з каштоўнымі падарункамі.

Самыя высокія надоі малака на адну фуражную карову ў мінулым месяцы атрымалі даяркі з ААТ «Звязда» Алена Семянкова (701 кг), Алена Малашкіна (629 кг) і Валянціна Каровіна, на рахунку якой 641 кг сырадою.

Па прывагах БРЖ старанней за ўсіх шчыравала даглядчыца маладняку ва ўзросце да 6 месяцаў з «Отара» Любоў Звяркова. Яе гадаванцы падраслі ў сярэднім больш за кілаграм. А гэта найвышэйшы паказчык у раёне. Любоў Мікалаеўна толькі год, як завіхаецца каля домікаў халоднага вырошчвання. Да гэтага доўгі час працавала аператарам машыннага даення і паказвала станоўчыя вынікі.

Таксама ў лідарах па прывагах жывёлы Сяргей Мацюшэнка з сяльгаспрадпрыемства «Звязда» – 768 г і даглядчыца МТФ «Палессе» Алена Загорцава – 668 г. Ад кіраўніцтва гаспадарак і райкама прафсаюза АПК ім падзяка і ўвага.  Материал  – http://www.checherskivestnik.by/?p=69290